Хірургія

Нашы ўрачы валодаюць разнастайнымі спосабамі абязбольвання сківічна-тваравай вобласці, метадамі дыягностыкі і аказанія дапамогі хворым з ускладненнямі мясцовага абязбольвання. Імі аказваецца дапамога хворым з перыкаронарытамі, перыастытамі, астеаміелітамі сківічнай, захворваннямі слінных залозаў, лімфавузлоў, сінусітамі, абсцэсамі.

Хірургічны кабінет прапаноўвае сваім пацыентам: выдаленне зубоў любой ступені складанасці і выдаленне дабраякасных новаўтварэнняў сківічна-тваравай вобласці з абавязковым далейшым гісталагічным даследваннем. Мы выконваем і іншыя амбулаторныя аперацыі: пластычнае закрыццё сінусааральнай сувязі, цыстатамію (выдаленне кіст), выдаленне экзастозаў, альвеалэктамію, кампактаастэатамію, гінгівэктамію, пластыку аброцькі вуснаў, языка і іншыя.

Так сама выконваем ласкутныя аперацыі: у аснове метада - ліквідацыя зубадзеснавых кішэняў, аднаўленне разбураных тканкаў, карэкцыя дэфектаў краю дзясны.

© 2021 УЗ "14-я городская стоматологическая поликлиника"

Flexi Custom Code

Задать вопрос